- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.05.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.05.2019 (аўдыё)

Сёння юбілей у цудоўнай актрысы, прымадоны беларускай сцэны, унікальнай з'явы айчыннага тэатральнага мастацтва, народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайда. Яна шмат гадоў аддана служыць свайму роднаму – Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру. Падчас працы ў тэатры Наталля Гайда стварыла галерэю яркіх вобразаў. У яе гераінь – шмат маляўнічых фарбаў, энергіі, драматызму і адначасова іскрамётнага гумару, імкнення да прыгажосці, гармоніі і духоўнага ўдасканалення.
Госці вядучай праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска – народная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Гайда, народная артыстка Беларусі, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыя Захарэвіч, вядомая піяністка і гаспадыня «Музычнай гасцёўні» Таццяна Старчанка, беларускі драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Алесь Дудараў.
Эфір за 1 мая, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: