Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 13.11.2019 (аўдыё)
13 лістапада 2019
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 13.11.2019 (аўдыё) Сёння пагаворым пра жывапіс – адзін з выдатных відаў мастацтва, які дапамагае чалавеку выразіць сябе, свае эмоцыі і настрой, зняць стрэс і ўнутранае напружанне, а часам і знайсці адказы на важныя пытанні. Жывапіс – гэта цэлы свет прыгажосці, вобразаў і фарбаў. Для многіх людзей жывапіс становіцца не проста прыемным заняткам, карысным баўленнем часу, а справай усяго жыцця. Ствараючы нешта новае, мастак раскрывае свой патэнцыял, рэалізуе свае творчыя здольнасці, спазнае сябе і навакольны свет. Госці аўтара праграмы «Творчы вечяар» Яны Хадоска – мастакі, для якіх жывапіс стаў прызваннем. У іх своеасаблівае мастацкае ўспрыняцце рэальнасці. Яны чэрпаюць натхненне ў навакольным свеце і свае думкі, пачуцці адлюстроўваюць на сваіх палотнах. Сустракаем дынастыю мастакоў: Васіля Пяшкуна, Ганну Селівончык і Марыю Пяшкун, а таксама іх калег па творчаму цэху Паўла Хадаровіча і Антона Вырву. Праграма за 13 лістапада ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: