- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 16.10.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 16.10.2019 (аўдыё)

Сёння пагаворым пра выдатнага беларускага музыканта, галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца. Яго самабытная творчасць увайшла ў духоўную спадчыну Беларусі, а імя музыканта і педагога добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.
Міхаіл Антонавіч Казінец – канцэптуальны музыкант, які прытрымліваецца традыцый строгага акадэмізма і не забываецца пра творчыя эксперыменты. За гады насычанай дзейнасці маэстра з рознымі калектывамі прадставілі выканальніцкае мастацтва беларускіх музыкантаў у многіх краінах свету.
Госці праграмы «Творчы вечар»: народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец і прадстаўнікі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча, дырэктар Барыс Ліўшыц і дырыжор Аляксандр Крамко.
Пачатак сустрэчы – 16 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: