- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 17.01.2018 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 17.01.2018 (аўдыё)

«Праз церніі да зорак» – так вызначыла тэму праграмы аўтар Яна Хадоска, бо лічыць, што лёс яе госця быў менавіта такім. Аляксандр Саладуха ўпэўнена ішоў да сваёй мары – стаць сапраўдным артыстам, горача любімым людзьмі. Артыст сустракаўся са шматлікімі цяжкасцямі і перашкодамі на шляху, але верыў у свае сілы і ўпэнена рухаўся, ажыццяўляючы ўласны дэвіз «Наперад і ўвышыню!»
Днямі Аляксандр Саладуха атрымаў званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь. Сёння артыст разам з лепшым сябрам – кампазітарам Алегам Елісеенкавым – госці праграмы «Творчы вечар».
Дарэчы, спявак 18 студзеня адзначае Дзень нараджэння, так што віншуйце яго разам з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: