- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 2.10.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 2.10.2019

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», генерал-маёр у адстаўцы Іван Юркін – госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска. «Кожнае маё слова праходзіць праз душу, перш чым трапіць на ліст сшытка, і гэта адчуваюць слухачы» – прызнаецца Іван Юркін.
Галоўнымі тэмамі творчасці гэтага чалавека дзіўнага лёсу нязменна з'яўляюцца любоў да роднага краю, жыццё, праца, паўсядзённыя клопаты нашых сучаснікаў. Творы Юркіна вызначаюцца непаўторнасцю стылю, пранікнёным лірызмам і мілагучнасцю, не выпадкова многія з яго вершаў сталі музычнымі кампазіцыямі і ўвайшлі ў рэпертуар вядомых беларускіх артыстаў. Дарэчы, альбом «Дзе каліна цвіла», над якім паэт працаваў у тандэме з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам і капазітарам Алегам Елісеенкавым, атрымаў прэстыжную ўзнагароду – Прэмію Саюзнай дзяржавы.
Праграма за 2 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: