Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 23.10.2019 (аўдыё)
23 кастрычніка 2019
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 23.10.2019 (аўдыё) Адзін з аўтарытэтных у нашай рэспубліцы – Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя Глінкі – святкуе сваё 95-годдзе. «Годная адукацыя – залог поспеху» – гэта дэвіз установы са слаўнай гісторыяй і багатымі традыцыямі. Каледж быў і застаецца адной з наймацнейшых сярэдніх спецыяльных музычных навучальных устаноў Беларусі і ён стаў пачатковай прыступкай на прафесійным шляху многіх вядомых артыстаў. Адна са старэйшых музычных навучальных устаноў вядома далёка за межамі краіны і вучыцца сюды едуць не толькі беларусы, але і адораныя музыканты з усяго свету. Творчы калекыў каледжа развівае каштоўны вопыт, назапашаны папярэднікамі, і з кожным годам удасканальвае сістэму адукацыі, што павышае прафесіяналізм і майстэрства вучняў. У планах установы – і энцыклапедычнае выданне, дзе можна было б знайсці інфармацыю аб усіх знакамітых людзях, чыё жыццё і дзейнасць звязаны з ёй, і стварэнне музейнай экспазіцыі. Сёння пра юбілейны год, мінулае, сучаснасць і будучыню мы пагаворым з госцем праграмы «Творчы вечар» – дырэктарам Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі Уладзімірам Чэрнікавым. Праграма за 23 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: