
Сёлета ў гісторыі айчыннай і сусветнай культуры значная дата – 200 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. Яго імя – адно з найвялікшых у гісторыі і культуры Беларусі і Польшчы, бо ён быў выдатным кампазітарам-стваральнікам нацыянальнай класічнай оперы і камернай вакальнай лірыкі, з характарнымі рысамі народнай музыкі. Творчасць Манюшкі атрымала шырокае прызнанне ва ўсім свеце і лічыцца ўзорам «славянскай» музыкі.
Пра значную дату ў духоўнай спадчыне Беларусі аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска разважае з гасцямі — мастацкім кіраўніком «Беларускай капэлы», заслужаным артыстам Беларусі Віктарам Скарабагатавым і дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі Іванам Касцяхіным.
Эфір за 24 красавіка, 21-05.