- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 24.07.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 24.07.2019 (аўдыё)

Вас чакае сустрэча з таленавітым беларускім кампазітарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алегам Хадоскам – аўтарам балетаў, мюзіклаў, сімфанічных, інструментальных твораў, музыкі да кіно, тэатральных спектакляў і песень. Яго па праве лічаць буйным сімфаністам нашай краіны, а музыка Алега Хадоскі кранае мілагучнасцю, нацыянальным каларытам, сардэчнасцю і шчырасцю. Алег Хадоска бліскуча выкарыстоўвае прыёмы сучаснага кампазітарскага пісьма. Крытыкі неаднойчы адзначалі яго яркую фантазію і багацце фарбаў сімфанічных партытур.
У госці да вядучай праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска завіталі сам кампазітар Алег Хадоска і яго творчыя сябры, з якімі ён плённа супрацоўнічае – прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра – салістка Вікторыя Жбанкова-Стрыганкова, дырыжор Мікалай Макарэвіч, мастак-сцэнограф Ілля Падкапаеў, зоркі беларускага балета – народны артыст Беларусі Канстанцін Кузняцоў, заслужаныя артысты Беларусі Юлія Дзятко і Марына Вежнавец, а таксама харэограф-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра Ціхамірава.
«Творчы вечар» за 24 ліпеня, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: