- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 25.12.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 25.12.2019 (аўдыё)

Неўзабаве і Новы год – час прыгожай, добрай казкі, якая прыходзіць у кожны дом у канцы кожнага года з надыходам зімовых халадоў. Новы год заўсёды ўсяляе ў нас надзею на лепшае, дорыць мноства падарункаў і прыемных эмоцый. У гэты перыяд мы можам з лёгкасцю адчуць сябе героямі казкі. Усе мы ўспамінаем дзяцінства, успрымаючы тое, што адбываецца вакол, вачыма дзіцяці. Усім так хочацца верыць у Дзеда Мароза і Снягурку, якія абавязкова прыйдуць да нас у госці і ў тое, што недзе далёка, у халодных краях, жыве выдатная Снежная Каралева. Некаторыя са мной не пагадзяцца, але ў душы гэта адбываецца з кожным. І вінаваты ва ўсім Новы год – час выканання самых запаветных жаданняў. Галоўнае – настройвацца толькі на добрае, і ўсе жаданні спраўдзяцца.
Сустрэча Новага года нясе ў сабе самыя яскравыя пачуцці і звязана з надзеяй, любоўю і падтрымкай. Гэтае свята, як і большасць іншых, ідзе каранямі ў глыбокую старажытнасць. У гэты дзень усе збіраюцца вялікай вясёлай кампаніяй і сустракаюць год так, каб навагодняя ноч запомнілася надоўга. Новы год насычаны яркімі і маляўнічымі падзеямі. Менавіта яны ўносяць у наша жыццё шмат шчасця і радасці, а таксама зараджаюць яго пазітывам на год.
Як рыхтуюцца да Новага года творчыя асобы, як яны ўпрыгожаць навагоднія святы? Сёння пра гэта мы пагаворым з нашымі гасцямі – драматургам Наталляй Марчук, дырэктарам Камернага драматычнага тэатра Верай Красняк, намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Уладзімірам Шавялёвым.
Праграма за 25 снежня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: