Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 6.11.2019
6 Лістапада 2019
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 6.11.2019 У гэтай праграме «Творчы вечар» аўтар Яна Хадоска запрашае пагаварыць аб мастацтве, а дакладней, паразважаць, як яно ўплывае на дзяцей, якія эмоцыі выклікае, якія струны душы кранае. Выдатны савецкі педагог Васіль Сухамлінскі сказаў: «Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фаназіі і творчасці». І з гэтым цяжка не пагадзіцца, бо мастацтва – неабходная частка нашага жыцця, асабліва у дынамічным, імклівым XXI стагоддзі, бо яно аказвае моцны ўплыў на развіццё асобы, фарміруе пачуцці, думкі, маральныя і жыццёвыя прынцыпы. Сёння сучаснае грамадства прад'яўляе ўсё больш патрабаванняў да чалавека. Быць адукаваным ужо недастаткова. Сёння важна ўмець думаць, творча вырашаць нестандартныя задачы, а таксама быць рознабаковай асобай з шырокім кругааглядам і ўласнай думкай. Наколькі сучасным дзецям неабходныя тэатр, філармонія, музеі, увогуле ўстановы культуры? Ці павінны яны толькі забаўляць ці яшчэ і павучаць чамусьці сур'ёзнаму ў гэтым жыцці? На якія тэмы павінны дарослыя размаўляць з маленькімі гледачамі, у якой форме будаваць узаемаадносіны? Свае пытанні Яна Хадоска адрасуе гасцям праграмы «Творчы вечар», штодзённая прафесійная дзейнасць якіх звязана з творчасцю для дзяцей – рэжысёру Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлане Навуменка, дырэктару філармоніі для дзяцей і юнацтва Алегу Мазурыну, рэжысёр Маладзёжнага тэатра эстрады Яўгену Гофранду і актрысе Камернага драматычнага тэатра Любові Кавалёвай-Лемантовіч. Пачатак сустрэчы – 6 лістапада ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: