Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 7.02.2018
7 Лютага 2018
«Творчы вечар» з Янай Хадоска, 7.02.2018 Цырк як прафесійнае мастацтва вядомы мінчанам даўно, аднак першы стацыянарны будынак з'явіўся толькі ў 1853 годзе і пасля шэрагу перамяшчэнняў урэшце «прапісаўся» на цяперашнім месцы ў выглядзе шапіто на 1200 месцаў. Толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы разбуранага з'явіўся той самы цырк, які мы ведаем. Мінскі манеж прымаў сусветна знакамітых Чынызэлі, Дурава, Паддубнага, Заікіна, братоў Нікіціных… Беларускі дзяржаўны цырк уражвае прыгажосцю, шыкоўнасцю, яркімі праграмамі. Чым ён сёння жыве, згадзіліся расказаць госці аўтара праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска: мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырку Вітаўтас Грыгалюнас, галоўны рэжысёр Ала Нікалаева-Аліева, тытулаваныя артысты Анастасія Туманава, Крысціна Нус, Вячаслаў Быхон і Алёна Клімовіч. Пачатак эфіру – 7 лютага ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: