
У 15.20 абмяркуем прэм’еру спектакля “Гэта ўсё яна” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Госць праграмы - аўтар пастаноўкі, нямецкі рэжысёр Моніка Дабраўлянска.
Таксама ў “Культпаходзе” вядомы беларускі фотамастак і паэт Георгій Ліхтаровіч прэзентуе сваю новую кнігу “Ліхтарыкі”, а драматург Васіль Дранько-Майсюк раскажа пра свой новы дзіцячы спектакль “Зубное шчасце”, прэм’ера якога адбудзецца 15 кастрычніка.