Падзяліцца:
АНОНС: «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.01.2020
1 студзеня 2020
АНОНС: «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 1.01.2020 Свята працягваецца, а таму мы яшчэ раз, сябры, шчыра віншуем вас з Новым годам! Шчасця вам, дабра, здароў'я, творчага плёну і здзяйснення самых запаветных мар! Мінулы год ужо стаў нашай гісторыяй. А значыць самы час успомніць тое добрае, што ён прынес нам. Сёння ў святочную студыю Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё мы запрасілі творчых асоб, якія павіншуюць нас са святам і раскажуць пра тое, з чым яны развіталіся ў мінулым годзе і падзеляцца планамі на новы год. Нашы госці: дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Карукіна, кіраўнік службы маркетынгу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Ларыса Каліноўская, дырэктар Маладзёжнага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў і дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын. Пачатак сустрэчы – 1 студзеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: