Падзяліцца:
«Тыдзень памяці» да Дня Перамогі – «Тэатр Беларускага радыё», 7 – 13.05.2018
8 Мая 2018
«Тыдзень памяці» да Дня Перамогі – «Тэатр Беларускага радыё», 7 – 13.05.2018 Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры – гэта асобны кантынент, хвалюючы і незабыўны. Шмат твораў, народжаных у другой палове ХХ стагоддзя, так ці інакш звязаны з вайной. Нездарма беларускую літаратуру часам называлі ваеннай літаратурай. У фондах Беларускага радыё захоўваюцца сотні спектаклей і пастановак, зробленых паводле мастацкіх твораў пра Вялікую Айчынную. Тут можна згадаць імёны такіх вядомых пісьменнікаў, як Кастусь Губарэвіч, Аркадзь Маўзон, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Андрэй Макаёнак, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка, Віктар Казько ды іншыя. У кожнага з іх – свой мастацкі спосаб адлюстравання тых трагічных падзей ХХ стагоддзя, але адна праўда пра Вялікую Перамогу, якая забрала кожнага трэцяга беларуса… На працягу «Тыдня памяці» ў праграме «Тэатр Беларускага радыё» слухайце: 7 і 8 мая – радыёспектакль «Мёртвым не баліць» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава; 9 мая – радыёфільм «Пісьмы, вернутыя з небыцця», прысвечаны лёсу старэйшага сына Кандрата Крапівы, які загінуў пад Сталінградам; 10 і 11 мая – радыёспектакль «Вайна пад стрэхамі» паводле рамана Алеся Адамовіча; 12 і 13 мая – радыёспектакль «Радавыя» па п’есе Аляксея Дударава.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: