- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Тыдзень Уладзіміра Караткевіча – «Літаратурны калейдаскоп», 26.11.2019
- Тыдзень Уладзіміра Караткевіча – «Літаратурны калейдаскоп», 26.11.2019

Святочная літаратурная імпрэза, якая адбудзецца 26 лістапада ў Аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча, прысвечана дню нараджэння класіка беларускай літаратуры.
Музей знаходзіцца ў тым будынку, дзе раней быў гарадскі радзільны дом, і менавіта тут з’явіўся на свет адзін з самабытных пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Караткевіч. Музейная экспазіцыя пабудавана арыгінальна – усюды прысутнічаюць вокны. Гэта і вокны старыя, з дома, дзе прайшло маленства Караткевіча, і сучасныя, з мінскай кватэры. Яны сімвалічна падкрэсліваюць адметнасць музейных сховаў: праз вокны мы глядзім на свет, і праз вокны мы можам зазірнуць у жыццё і творчасць пісьменніка, даведацца, што яго цікавіла.
Музей стаў ініцыятарам праекта «Тыдзень Уладзіміра Караткевіча», пра вынікі якога раскажам у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 26 лістапада ў 01-30 і 11-45.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: