
«Куміраў у мяне няма, але якасцямі некаторых людзей я шчыра захапляюся» – прызнаецца заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская. На якой музыцы выхоўвалася спявачка і ў якім музычным стылі зрабіла першыя прафесійныя крокі? Як ставіцца да новага пакалення музыкантаў? Што б зрабіла на пасадзе галоўнага музычнага кіраўніка краіны? Які сэнс укладвае ў паняцці каханне і сяброўства? Радыёслухачы і вядучы праграмы «Нясумны перапынак» Аляксандр Аўчыннікаў цяпер ведаюць аб планах, захапленні рыбалкай і самым сумным занятку Алёны Ланской. А таксама ў прамым эфіры – творчы экспромт і прэм'ера песні!
https://www.youtube.com/watch?v=nbEd5QONtQE&feature=youtu.be