Падзяліцца:
У АВАНГАРДЗЕ – ЖАНЧЫНЫ-ПРАФЕСІЯНАЛЫ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 6.03.2021 (відэаанонс)
5 сакавіка 2021
У АВАНГАРДЗЕ – ЖАНЧЫНЫ-ПРАФЕСІЯНАЛЫ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 6.03.2021 (відэаанонс)

Амаль 460 жанчын працуе сёння на Аршанскім мясакансервавым камбінаце. Гэта складае 53 працэнты ад агульнай колькасці работнікаў. Дзякуючы іх майстэрству, у вытворчых цэхах наладжаны бесперабойны працэс перапрацоўкі мяса і вырабу высакаякаснай гатовай прадукцыі. Больш за тое, у трэндзе натуральнасць і функцыянальнасць. Цесная работа з беларускімі вучонымі дазволіла наладзіць выпуск прадуктаў для дзяцей ранняга ўзросту.

Якімі навінкамі ганарацца жанчыны? Якія прыярытэты вызначаны ў дыверсіфікацыі экспарту? Чаму партнёры з Кітая выбіраюць аршанскую прадукцыю?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 6 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: