Падзяліцца:
У БЕЛАРУСКІХ АГРАРЫЯЎ НОВЫЯ ПАРТНЁРЫ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 11.06.2022 (відэаанонс)
10 чэрвеня 2022
У БЕЛАРУСКІХ АГРАРЫЯЎ НОВЫЯ ПАРТНЁРЫ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 11.06.2022 (відэаанонс)

На шматлікіх пляцоўках буйнейшай міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2022» у беларускіх сельгасвытворцаў з'явіліся новыя партнёры – надзейныя і перспектыўныя. Яны прапанавалі пашыраць супрацоўніцтва не толькі ў гандлі, а і ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Нягледзячы на сусветны крызіс, замежныя кампаніі бачаць у беларускіх вытворцах сур'ёзных дзелавых саюзнікаў, і па выніках перагавораў дамовіліся актыўней ўзаемадзейнічаць па ўкараненню інавацый і павелічэнню ўзаемнага тавараабароту.

Хто выбірае беларускае лепшае? Ці змогуць расійскія рыбакамбінаты задаволіць патрэбы беларускіх спажыўцоў? Якія айчынныя тэхнічныя навінкі карыстаюцца павышаным попытам?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 11 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: