Падзяліцца:
У Брэсце пройдзе міжнародны конкурс піяністаў (аўдыё)
13 Сакавіка 2017
У Брэсце пройдзе міжнародны конкурс піяністаў (аўдыё) Амаль два дзясяткі музыкантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі прыедуць на II Міжнародны конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра ў Брэст. Чакаецца таксама выступленне юных піяністаў з Расіі і прадстаўніцы Кітая, якая вучыцца ў гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Конкурс пройдзе з 15 па 18 сакавіка. У склад журы ўвойдуць музыканты з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі. Канкурсанты будуць спаборнічаць на сцэне Брэсцкага музычнага каледжа ў дзвюх узроставых групах: ад 16 да 19 і ад 20 да 24 гадоў. У першы дзень на сцэну выйдзе малады беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Канстанцін Арцём і народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў, - расказвае старшыня Брэсцкага абласнога музычнага таварыства, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Лілія Батырава. Завершыцца конкурс 18 сакавіка гала-канцэртам яго лаўрэатаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: