- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- У «Дзіўным садзе» добры ўраджай ягад — «Свая зямля», 14.07.2018
- У «Дзіўным садзе» добры ўраджай ягад — «Свая зямля», 14.07.2018

Сёлета кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Дзіўны сад” Віктар Ашуркевіч з Валожынскага раёна самастойна арганізаваў паліў вытворчых плантацый ягадных культур. Такім чынам удалося выратаваць ураджай суніц, вішань, маліны і парэчкі. Па сённяшні дзень у гаспадарцы вядзецца збор суніц буйнаплодных садовых. На некалькіх гектарах малады сад усыпаны вішняй. Ягады зараз сакавітыя і афарбаваны ў цёмна-бардовы колер. Рэгулярны паліў палепшыў і фітасанітарны стан яблыневага саду.
Віктар Ашуркевіч пастаянна маніторыць рынак і ўлічвае пажаданні спажыўцоў. На беларускім рынку апошнім часам назіраецца вяртанне да класічных айчынных сартоў. Асаблівы попыт на яблыкі сорту “антонаўка”, “белы наліў”. Іх сталі больш заказваць расійскія гандлёвыя кампаніі.
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля», 14 ліпеня, у 6-20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: