Падзяліцца:
У ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ «САДОЎ НАДЗЕІ» ПРЫРАСЛО!
6 лістапада 2020
У ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ «САДОЎ НАДЗЕІ» ПРЫРАСЛО!

«Сад надзеі-2020» – ужо традыцыйная акцыя – на гэты раз прайшла ў Ашмянскім раёне. У папярэднія гады прадстаўнікі Беларускага радыё, Мінсельгасхарча, асацыяцыі «Белсадпітомнік», клуба «Паўночны вінаград» і Беларускага саюза жанчын ўжо здзейснілі закладкі садоў у Пастаўскім, Несвіжскім, Дзяржынскім, Баранавіцкім, Смаргонскім, Рагачоўскім, Чашніцкім, Магілёўскім і Бабруйскім раёнах.

На гэты раз акцыя прысвечана 95-годдзю Беларускага радыё. Маладыя сады закладваюцца на тэрыторіі трох сацыяльных аб'ектаў: Жупранскай сярэдняй школы, Жупранскага аддзялення кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і Ашмянскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Большасць саджанцаў – гэта яблыні, грушы, костачкавыя пладовыя дрэўцы, вінаград айчыннай сялекцыі.

Выхаванцы і прадстаўнікі адміністрацыі ўстаноў атрымалі падрабязныя рэкамендацыі па ўходу за раслінамі ад спецыялістаў, якія ўпэйніваюць, што аздароўлены і падрыхтаваны матэрыял ад фермерскай гаспадаркі «Януш» вельмі якасны і хутка дасць першы ўраджай.

Беларускае радыё традыцыйна будзе сачыць, як рухаюцца справы!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: