Падзяліцца:
У Гродне ўпершыню прайшоў фестываль туркменскай культуры (аўдыё)
28 Сакавіка 2017
У Гродне ўпершыню прайшоў фестываль туркменскай культуры (аўдыё) Беларусь і Туркменістан пашыраюць гуманітарнае супрацоўніцтва. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў адкрыты фестываль “Наўруз Байрам”. Прадэманстраваць свае нацыянальнае звычаі, аддзенне, спартыўныя гульні змаглі студэнты з Туркменістана, якія вучацца ў Беларусі.

Лэйла Тагандурдыева
ўжо пяцікурсніца філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дзяўчына прызнаецца, што вучыцца ў Беларусі ёй падабаецца. Яна часта сустракаецца са сваімі землякамі і адзначае нацыянальныя святы.
«Мы сустракаемся з іншымі студэнтамі і адзначаем нашы нацыянальныя святы, як, напрыклад, Курбан-Байрам. Гатуем нашы нацыянальныя стравы».

Усяго ў купалаўскім універсітэце вучацца 700 студэнтаў з іншых краін. З іх больш як 400 чалавек – з Туркменістана, - паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце ВНУ Юрый Бялых.
«Туркменскае зямляцтва ў нас самае вялікае, яно прадстаўлена і ў Аграрным універсітэце. Маладым людзям камфортна, яны не адзінокія, выступаюць са сваімі ініцыятывамі. Мы заўсёды падтрымліваем іх, таму такія мерапрыемствы праходзяць дастаткова часта. Тое, што яны прыязджаюць да нас кожны год у дастаткова вялікай колькасці, сведчыць пра тое, што ім тут нядрэнна. Але мы са свайго боку хвалюемся не толькі пра тое, каб ім было нядрэнна, але і пра тое, каб яны добра вучыліся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце».

Фестываль туркменскай культуры прайшоў упершыню. Былі арганізаваны выставы, дзе можна было азнаёміцца з асаблівасцямі побыту і культуры туркменскага народу, нацыянальным аддзеннем. Цікавасць выклікаў турнір па туркменскай нацыянальнай барацьбе гарэш. Дарэчы, гэты від спорту летась уключаны ў Азіяцкую федэрацыю барацьбы на паясах. Арганізатары фестывалю перакананы: першы вопыт правядзення такога фестывалю ўдалы, і ён абавязкова будзе мець працяг. Беларусь – краіна шматнацыянальная. Тут і для жыхароў, і для гасцей створаны ўсе ўмовы для развіцця сваіх нацыянальных традыцый.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: