Падзяліцца:
У Хатыні асвецяць паклонны Крыж, які сімвалізуе глыбокую старажытнасць спаленай беларускай вёскі (аўдыё)
22 Сакавіка 2017
У Хатыні асвецяць паклонны Крыж, які сімвалізуе глыбокую старажытнасць спаленай беларускай вёскі (аўдыё) 22 сакавіка споўнілася 74 гады з дня трагічнай гібелі жыхароў вёскі Хатынь. Яна была цалкам знішчана, за дапамогу партызанам спалілі жывымі ўсіх 149 жыхароў вёскі, сярод іх - 75 дзяцей.
5 мая 1969 года на месцы былой вёскі адкрыты мемарыяльны комплекс «Хатынь». Кожны год па-свойму знакавы, і сёлета адбудзецца асвячэнне паклоннага Крыжа. Яго асвеціць Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
Крыж усталяваны летась на старых Хатынскіх могілках 18-20 стагоддзяў. Ён сімвалізуе сабой яднанне канфесій, а з другога боку - глыбокую старажытнасць спаленай беларускай вёскі. Мала хто ведае: першае згадванне Хатыні – у 1551 годзе. На могілках пахаваныя не толькі ахвяры трагедыі 1943 года, там знайшлі пакой і многія пакаленні хатынцаў, жыхары іншых вёсак, партызаны, якія загінулі ў той дзень у Хатыні.
Пра гэта ў інтэрв'ю нашаму карэспандэнту Леаніду Новікаву расказаў дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Артур Зельскі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: