З 21 да 28 лютага 2022 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі правядзе Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У Год гістарычнай памяці асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, што адпавядаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адным з такіх базавых нацыянальных здабыткаў з’яўляецца беларуская мова.
Дыктоўка, якая фактычна адкрывае Тыдзень роднай мовы, адбудзецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дзякуючы прамой радыётрансляцыі да падзеі змогуць далучыцца жадаючыя з усёй краіны і нават замежжа праз on-line, каб праверыць свае веды.
Пачатак эфіру – 13:00!
Вяшчанне «Культуры» вядзецца ў дыяпазонах 66–74МГц і 87,5–108МГц па ўсёй краіне. Падрабязнасці на афіцыйным сайце канала «Культура» Беларускага радыё, там жа арганізавана on-line-трансляцыя.