Падзяліцца:
У пачатку 1930-х праз радыё можна было вучыцца ва ўніверсітэце (аўдыё)
15 Лістапада 2017
У пачатку 1930-х праз радыё можна было вучыцца ва ўніверсітэце (аўдыё) Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла многім беларусам атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Радыё актыўна выкарыстоўвалі і як сродак асветы. Першы выпуск "Беларускай радыёгазеты" прагучаў 13 сакавіка 1926 года. У эфіры перадавалі навіны партыйнага, працоўнага, вясковага жыцця, сталічную хроніку (навінкі тэатра і кіно, судовыя пастановы). Раз на два тыдні ў эфір выходзілі яўрэйскі, польскі, латышскі аддзелы, а таксама аддзел "Па СССР", які трансліраваўся з Масквы. У першыя гады Беларускае радыё рабіла перадачы нават на мове эсперанта, якая ў той час была папулярнай. А вось як выглядала праграма перадач вясной 1928 года: радыёгазеты (штодня), канцэрты (тры разы на тыдзень), палітычны даклад (раз на тыдзень). Тройчы на тыдзень трансліравалі і перадачы радыёуніверсітэта - яшчэ адна цікавая форма асветы ў БССР. Першы радыёуніверсітэт меў тры факультэты - тэхнічны, сельскагаспадарчы і агульнапалітычны. У 1930-м яго ператварылі ў Інстытут завочнага навучання па радыё, аднак яшчэ праз год закрылі - такая форма адукацыі аказалася малаэфектыўнай. Па матэрыялах кнігі І.Куркова «Мір жывога эфіру». На фота: першы кіраўнік групы дыктараў Беларускага радыё Леанід Абадоўскі
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: