- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- У памяць аб аўтары «Ave Maria» – «Беларуская калекцыя», 11.02.2017
- У памяць аб аўтары «Ave Maria» – «Беларуская калекцыя», 11.02.2017

Сёлета спаўняецца 220 гадоў з Дня нараджэння Франца Шуберта. «Паверце, калі-небудзь ён будзе вядомы на ўвесь свет», – сказаў Людвіг ван Бетховен пра аўтара знакамітай «Ave Maria».
Так і атрымалася, праўда, толькі пасля смерці Шуберта. Ён пражыў крыху больш за 30 гадоў і быў відавочна недаацэнены сваімі сучаснікамі.
Чаму так трагічна склаўся яго лёс, якія легенды ходзяць пра біяграфію кампазітара і хто быў музай аўстрыйскага генія? Пра гэта і многае іншае аўтар праграмы “Беларуская калекцыя” Аліна Страшкевіч пагаворыць з піяністам Сяргеем Мікулікам. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 17 лютага ў Белдзяржфілармоніі прадставіць сваю новую праграму з твораў Франца Шуберта.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, субота, 11 лютага, 16-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: