Падзяліцца:
У “Тэатры Беларускага радыё” 17-23 верасня -- “Тыдзень светлай памяці  народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі”.
18 Верасня 2018
У “Тэатры Беларускага радыё” 17-23 верасня -- “Тыдзень светлай памяці  народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі”. Амаль паўстагоддзя Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка адслужыў галоўнай драматычнай сцэне краіны – Купалаўскаму тэатру. За гэты час ім сыграна больш за 90 ролей паводле класікі і сучаснай драматургіі. Прыгадаем Ягайлу ў “Князе Вітаўце” Дударава, Менахема ў “Памінальнай малітве” Горына, Люнгстрана ў спектаклі “Жанчына з мора” Ібсена, Спічыні ў “Тутэйшых” Купалы, Падкаморага ў “Пане Тадэвушы” Міцкевіча ды шмат іншых. Мікалай Кірычэнка паспяхова здымаўся ў кіно, трыццаць гадоў выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Актыўна супрацоўнічаў Мікалай Міхайлавіч і з Беларускім радыё. Запісана некалькі радыёспектаклей з яго удзелам, у тым ліку і ў апошнія гады: “Тутэйшыя” Янкі Купалы, “Крыж” па п’есе Аляксея Дударава, “Млечны Шлях” паводле рамана Кузьмы Чорнага, “…І няма шляху чужога” паводле аповесці Уладзіміра Саламахі. На гэтым тыдні ў “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць наступныя радыёспекталі з удзелам Мікалая Кірычэнкі: “Кветкі для Алесі” Аляксандра Гутковіча – 17 верасня, “…І няма шляху чужога” Уладзіміра Саламахі – 18-21 верасня, “Крыж” Аляксея Дударава – 22-23 верасня. Пачатак эфіру – 22.05
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: