Падзяліцца:
Удалы эксперымент фермера – «Свая зямля», 26.09.20
25 верасня 2020
Удалы эксперымент фермера – «Свая зямля», 26.09.20

У верасні падсумоўвае вынікі эксперыменту ў вытворчым садзе кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі “ Світанак Л” Астравецкага раёна Часлаў Лабачэўскі. Дзякуючы цеснай рабоце з вучоным, удалося пазбегнуць гібелі вясною, засухі летам. Восенню добры ўраджай сфарміраваны яблыкаў і абляпіхі. Апраўдала надзеі і новая эксперыментальная плантацыя сакавітай ягады. Амаль 15 тон заважыў сабраны ўраджай. Ці застануцца кавуны на пастаянна ў структуры саду? Чаму фрукты Лабачэўскага карыстаюцца павышаным попытам? На якую культуру ў перспектыве робіць акцэнт вопытны фермер? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа госць праграмы “Свая зямля” 26.09.20, у 6.20 і 23.00 гадзіны на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

На відэа і фота: кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі “Світанак Л” Астравецкага раёна Часлаў Лабачэўскі.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: