- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Удовы вайны... – «Эпізоды Вялікай вайны», 3.11.2019 (аўдыё)
- Удовы вайны... – «Эпізоды Вялікай вайны», 3.11.2019 (аўдыё)

У Бярозаўскім раёне ёсць вёсачка Бармуты. Вайна ператварыла яе ва ўдовін хутар: у пачатку чэрвеня за сувязь з партызанамі было расстраляна 16 яе жыхароў, ніхто з прызваных не фронт мужчын таксама не вярнуўся, загінулі на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Іх маладыя ўдовы захінуліся чорнымі хусцінкамі і мужна пераносілі ўсе нягоды і нястачы пасляваеннага часу.
А колькі такіх «удовіных хутароў» на нашай зямлі?!
Вядомы паэт, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі на сустрэчу ў студыі праграмы «Эпізоды вялікай вайны» захапіў свае вершы і ...спіс удоў яго роднай вёскі Бабчын, што на Гомельшчыне. Прозвішча за прозвішчам... І яго кранальная споведь.
...Вайна і ўдовы.
Вядомы скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско марыць адкрыць помнік мужным і гераічным жанчынам-маці, якія адны падымалі сваіх дзяцей у пасляваенны час, аддана працавалі, заставаліся вернымі памяці сваіх мужоў, што не вярнуліся з вайны.
Раскажыце і вы пра мужных, самаадданых і верных нашых мацярок, якія абаранілі сваіх дзяцей ад вайны, уратавалі іх, выхадзілі-выхавалі. Адгукніцеся і вы, дзеці вайны! З тых самых «удовіных хутароў».
Эфір праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» за 3 лістапада ў 16-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: