- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Украинская комедия завоевала сердца зрителей "Лістапада" (аудио)
- Украінская камедыя заваявала сэрцы гледачоў "Лістапада" (аўдыё)

"У Вадзіма цікавая прафесія - ён запісвае і прадае розныя гукі. Зрэшты, ён з радасцю аддаў бы ўсё за магчымасць пачаць жыццё зноўку ў далёкай Канадзе. Таму без роздумаў згаджаецца на працу, якая можа ўвасобіць яго мару, і адпраўляецца ў Закарпацце запісваць гукі жывёл і рэдкіх птушак. Аднак сітуацыя трохі ўскладняецца тым, што кампанію Вадзіму ў падарожжы складзе мама".
Афіцыйны сінопсіс фільма "Мае думкі ціхія", удзельніка праграмы "Маладосць на маршы", не надта імкнецца зацікавіць гледача. Яшчэ менш спакушае
трэйлер - ну хто пойдзе на такое, калі ў суседняй зале паказваюць Гай Германіку або Ксаўе Далана?.. Але па шчасці менавіта ў гэты час нічога хайповага ў раскладзе няма, і на дэбютны поўны метр невядомага ўкраінскага аўтара збіраецца амаль поўны "Цэнтральны". Падчас прагляду ні адзін глядач не пакідае залу, раз-пораз яе літаральна страсае рогат, а на сесіі пытанняў і адказаў рэжысёр Антоніа Лукіч і акцёр Андрэй Лідагоўскі канчаткова ўлюбляюць у сябе публіку. Як вынік - лідарства ў рэйтынгу глядацкіх сімпатый і добрая заяўка на прыз.
З нечаканымі фаварытамі "Лістапада" гутарыць Аляксандр Шустэр.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: