- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Уладзімір Громаў: «Опера як лад жыцця» – «Беларуская калекцыя», 26.02.2017
- Уладзімір Громаў: «Опера – гэта лад жыцця» – «Беларуская калекцыя», 26.02.2017

Уладзімір Громаў – адзін з самых медыйных і вядомых у нашай краіне оперных спевакоў. Схільны да музычных авантур, ён з задавальненнем удзельнічае ў папулярных тэлешоў. На разнастайных канцэртах бліскуча выконвае не толькі оперныя арыі, але і класіку эстраднай песні. Але на першым месцы ў жыцці Громава быў і застаецца тэатр. Пра ролі, голас і творчыя планы заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Громаў раскажа радыёслухачам і вядучай праграмы «Беларуская калекцыя» Аліне Страшкевіч ў нядзелю, 26 лютага, у 16-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: