- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Уладзімір Радзівілаў у «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 4.12.2019 (аўдыё)
- Уладзімір Радзівілаў у «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 4.12.2019 (аўдыё)

«Я веру ў цуды на 100 працэнтаў», – прызнаецца заслужаны артыст Беларусі і ўладальнік ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат шматлікіх фестываляў і конкурсаў Уладзімір Радзівілаў. Ён – стваральнік эстраднага тэатра пародый, гумару і песні «Радзівілаў-тэатр», непараўнальны канферансье, акцёр тэатра і кіно, які дорыць людзям свята, поўнае бліскучых жартаў і імправізацый.
Уладзімір Радзівілаў, як актыўны ўдзельнік культурнага жыцця Беларусі, выступае з сольнымі канцэртамі і удзельнічае ў вялікіх канцэртных праграмах з вядучымі калектывамі краіны. А яшчэ ён добра вядомы маленькім грамадзянам у якасці Галоўнага беларускага Дзеда Мароза, які вось ужо дваццаць гадоў запальвае Галоўную ёлку краіны ў Палацы Рэспублікі.
Пра творчыя планы, парыхтоўку да юбілейнага Новага года, пошукі ў эстрадным накірунку і многае іншае аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска пагутарыла са сваім госцем Уладзімірам Радзівілавым. Праграма за 4 снежня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: