- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Уладзімір Варанкоў у «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 18.12.2019 (аўдыё)
- Уладзімір Варанкоў у «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 18.12.2019 (аўдыё)

Акцёр тэатра і кіно Уладзімір Варанкоў – абаяльны і вытанчаны артыст з нібыта дзіцячым, непасрэдным успрыманнем жыцця, з кагорты тых майстроў, якія валодаюць яркай творчай індывідуальнасцю, харызмай і прыродным талентам. Яго работы на сцэне і экране – заўсёды яркія, маляўнічыя, а дзёрзкая манера ігры вылучае тую непаўторную энергію, якая заўсёды прыцягвае гледачоў. Уладзімір Варанкоў – нарасхват, аднак нягледзячы на запатрабаванасць, нядаўна стаў яшчэ і артыстам Маладзёжнага тэатра эстрады!
Пра творчы дух, розныя мастацкія іпастасі, захапленні і мары Уладзіміра Варанкова распытае аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска.
Праграма за 18 снежня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: