- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Уладзіслава Арцюкоўская ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 11.09.2019 (аўдыё)
- Уладзіслава Арцюкоўская ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 11.09.2019 (аўдыё)

Вядомы і запатрабаваны сёння беларускі рэжысёр Уладзіслава Арцюкоўская аб гэтай прафесіі марыла з юнацтва, а апынуўшыся ў ёй зразумела, што яна патрабуе каласальнай працы, часавых затрат і эмоцый, таму яе прынята лічыць «мужчынскай». Але ж Арцюкоўская – шчаслівы чалавек, бо мае магчымасць займацца любімай справай і сваёй творчасцю абуджаць у гледачах любоў да тэатра, прымушаць іх думаць і разважаць, атрымліваць непадробныя эмоцыі ад сустрэчы з тэатральным мастацтвам. Яе работы ў Маладзёжным тэатры эстрады, а яна мастацкі кіраўнік установы, а таксама яе яркія значныя культурна-масавыя мерапрыемствы – «Лістапад», Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Рэспубліканскія балі – атрымалі высокую ацэнку ў шырокага кола гледачоў, сталі сапраўднымі падзеямі ў культурным жыцці краіны.
Сёння рэжысёр Уладзіслава Арцюкоўская – госця аўтара праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска. Эфір – 11 верасня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: