Падзяліцца:
УМЕЮЦЬ ЗАРАБЛЯЦЬ І ЖЫЦЬ ГОДНА – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 4.06.2022 (відэаанонс)
3 чэрвеня 2022
УМЕЮЦЬ ЗАРАБЛЯЦЬ І ЖЫЦЬ ГОДНА – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 4.06.2022 (відэаанонс)

Эканоміка ў ААТ «Вазнясенскі» Жабінкаўскага раёна падпарадкавана галоўнай мэце – клопату пра людзей. Іх на палетках і фермах сёння працуе больш за 150 чалавек – моцны прафесійны калектыў аднадумцаў. Для іх зямля – прыроднае багацце. На ёй рацыянальна гаспадараць і атрымліваюць добры ўраджай. Тут няма праблем з фінансамі. Напрыклад, усю пасяўную самастойна правялі і зараз няма збояў на касавіцы. Даплаты за высакаякаснае малако «экстра» і таварнае мяса дазваляюць папаўняць запасы ўгнаенняў, паліва і запчастак. Сёння, вядома ж, гэтыя рэсурсы патрабуюць сур'ёзныя адлічэнняў з рахунку сельгаспрадпрыемства. Але калі практыкаваць найноўшыя тэхналогіі, дасканала пралічваць расходы, то абавязкова будзе і прыбытак. З пачатку года калектыў утрымлівае лідэрства па асноўных эканамічных паказчыках. Больш чым на 10% павялічана «валоўка» сельгаспрадукцыі, і на столькі ж узрасла выручка.

У чым сакрэт стальбінага росту? Якая тэхніка паступае ў гаспадарку? Хто працягне працоўныя дынастыі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 4 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: