Падзяліцца:
Універсальная адукацыя – «Служу Айчыне!», 05.02.2017
3 лютага 2017
Універсальная адукацыя – «Служу Айчыне!», 05.02.2017 У студэнтаў Беларускай акадэміі сувязі з’явіцца магчымасць разам з грамадзянскай спецыяльнасцю набыць і ваенную. Запатрабаванасць такіх спецыялістаў ва Узброеных Сілах паўплывала на адкрыццё ва установе ваеннай кафедры. Перспектыўныя спецыяльнасці, унікальныя аўдыторыі, вучэбны вузел сувязі са сваім пазыўным. Прымяніць навыкі выпускнікі змогуць і на ваеннай службе, і ў мірным жыцці. А можа, хтосьці стане знакамітым канструктарам? Тады запрашаем пазнаёміцца з удзельнікамі Мінскай выставы узбраенняў і ваеннай тэхнікі “Мілекс-2017”, якая пройдзе 20-22 мая. Больш падрабязна на гэту тэму – у праграме “Служу Айчыне!” у нядзелю, 5 лютага, у 13-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: