Падзяліцца:
Урокі паэтычнага слова – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.09.2020 (аўдыё)
17 верасня 2020
Урокі паэтычнага слова – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.09.2020 (аўдыё)

«Урокі паэтычнага слова» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госця студыі – дырэктар Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зніч» Беларускай дзяржаўнай філармоніі, актрыса Галіна Дзягілева.

Гутарка пра ідэю нараджэння тэатра «Зніч», якому сёлета 30 гадоў, рэпертуар і аўтараў, унікальнасць жанру паэтычнага монаспектакля ды шмат іншых цікавостак.

У выкананні Галіны Дзягілевай гучаць фрагменты монаспектаклей з рэпертуара тэатра: «Мне сняцца сны аб Беларусі» па творчасці Янкі Купалы і «Любіць» паводле вершаў Анатоля Вярцінскага.

Праграма за 17 верасня ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: