Падзяліцца:
Урожай и погода - «Актуальный микрофон» от 15.08.2017 (аудио)
15 жніўня 2017
Урожай и погода - «Актуальный микрофон» от 15.08.2017 (аудио)

Тэматычны радыёдзень на Першым нацыянальным працягнула і праграма «Актуальны мікрафон». У госці ў студыю да вядучых праграмы Вольгі Сямашка і Алены Вахрамеевай прыйшлі начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Занеўскі і начальнік аддзела аграметэаралогіі Белгідрамета Кацярына Істоміна.

Да канца гэтага тыдня павінна быць завершана ўборачная кампанія. Адпаведнае даручэнне даў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю. Гаспадаркам застаецца ўбраць менш за трэць плошчаў. І зараз асноўныя сілы кінуты ў паўночныя раёны краіны. На дапамогу хлебаробам Віцебшчыны і Магілёўшчыны тэхніку накіруюць суседнія рэгіёны.

Валавы збор дасягнуў 5 з паловай мільёнаў тон. Нагадаю, сёлета аграрыі плануюць сабраць не менш за 8 мільёнаў тон збожжавых і зернебабовых. Практычна ўсе вобласці пераўзышлі леташні ўзровень па ураджайнасці. Устаноўлены рэкорды па рапсе, трыцікале і пшаніцы. Ад 80 да 100 цэнтнераў атрымалі лепшыя гаспадаркі на Гродзеншчыне і Міншчыне. Адначасова з уборкай актыўна вядзецца адгрузка харчовага збожжа ў лік дзяржзаказу. Па збожжы дзяржзаказ выкананы на 46%, а па алейным насенні рапсу амаль на 55%.

Ці задавальняе цяперашняя ўраджайнасць аграрыяў краіны? Якім чынам яе павялічыць? Ці дазволіць надвор'е завяршыць уборку да канца тыдня — гэтыя і іншыя пытанні былі зададзены гасцям студыі. Якімі былі начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Занеўскі і начальнік аддзела аграметэаралогіі Белгідрамета Кацярына Істоміна.



Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: