Падзяліцца:
Успеем еще искупаться? - «О погоде и не только» от 18.08.2017 (аудио)
18 Жніўня 2017
Успеем еще искупаться? - «О погоде и не только» от 18.08.2017 (аудио)

Гарачыня да 34 градусаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць маларухомы франтальны раздзел і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з поўдня Еўропы", - сказаў Дзмітрый Рабаў. Ноччу на большай частцы Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей, месцамі на астатняй тэрыторыі краіны, а днём пераважна па паўночна-заходняй частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымы парывы ветру да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў. Удзень - 24-29, па паўднёвым усходзе - 30-32.

У суботу Беларусь застанецца пад уплывам вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання, днём у крайніх заходніх раёнах выявіцца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці, а днём па крайнім захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу будзе 15-20, днём - 28-34 градусы.

У нядзелю гарачыня пачне адыходзіць на ўсход. Усходняя частка краіны застанецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску і вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання, а заходняя апынецца ў зоне франтальнай сістэмы, якая перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы. Па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы, раніцай і днём моцныя дажджы, можа прайсці град. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-20 градусаў. Днём будзе 23-29, па ўсходзе - 30-34 градусы, па захадзе - 17-22 вышэй за нуль.

Пра тое што будзе на наступным тыдні слухайце праграму «Пра надвор' і не толькі» с Аленай Вахрамеевай...

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: