Падзяліцца:
Вердыкт- «Устойлівае развіццё». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
26 Ліпеня 2018
Вердыкт- «Устойлівае развіццё». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё) Устойлівае развіццё – гэта трэнд для Беларусі. Адна з галоўных задач устойлівага развіцця любой дзяржавы – павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Дасягненне пазначаных у дакументах ААН 17 мэт устойлівага развіцця шмат у чым залежыць ад укладу кожнага грамадзяніна. Кожны на сваім працоўным месцы ўдзельнічае ў працэсе стварэння ўмоў для развіцця грамадства. А ў грамадстве ствараюцца ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека. Выконваючы мэты ўстойлівага развіцця, дзяржава арыентуецца не толькі на тое, што актуальна сёння, а і на патрэбы будучых пакаленняў. Эфектыўная праца чалавека ўносіць дастойны ўклад у развіццё працоўнага калектыву, канкрэтнага прадпрыемства альбо цэлай тэрыторыі.
За яркімі прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Па журналісцкіх справах мне давялося пабываць на падвядзенні вынікаў конкурсаў «Лепшы экспарцёр», Прэмія ўрада ў галіне якасці, на ўшаноўванні лепшых людзей рэспублікі пры ўручэнні дзяржаўных узнагарод, аб'яўленні падзякі за добрасумленную працу. Там прадстаўлены былі лепшыя працоўныя калектывы і людзі, якія адыгрываюць значную ролю ў развіцці эканомікі горада, рэгіёну і краіны. Маральна і матэрыяльна заахвочаны лепшыя ў сваёй сферы.
Сучасныя выклікі навукова-тэхнічнага прагрэсу, прамысловай вытворчасці, лічбавізацыі эканомікі і грамадства, запыты адукаваных спажыўцоў значна ўзмацняюць канкурэнтную барацьбу. У гэтых няпростых умовах шматкроць павялічваецца значэнне якасці як вызначальнага фактару канкурэнтнай устойлівасці эканомікі краіны і кожнага прадпрыемства. А гэта наўпрост звязана з дасягненнем мэт  устойлівага развіцця Беларусі.
Не менш актуальна ў сувязі з гэтым стымуляванне развіцця экспартна арыентаванай вытворчасці, садзейнічанне павышэнню прэстыжу айчынных таваравытворцаў на сусветным рынку, павышэнню канкурэнтназдольнасці экспартуемай прадукцыі. А гэта з'яўляецца мэтай конкурсу «Лепшы экспарцёр». У фінальны этап конкурсу ўвайшло 160 прадпрыемстваў у 22 намінацыях. Агульны аб'ём экспарту фіналістаў склаў 11 мільярдаў 225 мільёнаў долараў ЗША, фактычна трэць леташняга аб'ёму агульнага экспарту. На конкурсе былі прадстаўлены брэнды Беларусі, якія гарантуюць надзейнасць і высокую якасць прадукцыі, больш за тры чвэрці якой экспартуецца ў краіны блізкага і далёкага замежжа і прадпрыемствы-пачаткоўцы на сусветных рынках. Вынік паспяховай працы гэтых калектываў – дастойная заработная плата і важкі сацыяльны пакет для работнікаў, а гэта самым непасрэдным чынам уплывае на ўзровень і якасць жыцця, што з'яўляецца адной з мэт устойлівага развіцця. А павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей – не толькі даходы. Гэта эфектыўныя працоўныя месцы, здаровы лад жыцця, чыстыя паветра і вада, захаванне біяразнастайнасці і многае іншае, што робіць жыццё людзей якасным і камфортным.
Заўважу, Беларусь – адзін з лідараў у працэсе дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Беларусь далучана да рэалізацыі агульнай задачы – захаваць нашу планету для будучых пакаленняў у такім стане, у якім мы яе атрымалі. Гэта асноўны паказчык устойлівага развіцця.
Сёння па ўсім свеце рэалізуецца парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, прыняты Арганізацыяй аб'яднаных нацый у 2015 годзе. Ён уключае ў сябе 17 Мэт ўстойлівага развіцця, накіраваных на ліквідацыю беднасці і голаду, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, на рашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі зменамі. Стратэгія -2030 – гэта комплекс задач павышэння якасці жыцця людзей, развіцця і спажывання без шкоды для будучых пакаленняў. Усе мэты адаптуюцца і для Беларусі. Над гэтым працуюць Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, Савет па ўстойлівым развіцці, партнёрская і іншыя групы, грамадзянская супольнасць і міжнародныя арганізацыі. Цяпер рыхтуецца Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: