«Уся прыгожая музыка - правільная. Але не ўся правільная музыка прыгожая, таму што ў ёй павінна быць душа».....
Так разважае пра таямніцы поспеху папулярнай музыкі вядомы кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы Алег Елісеенкаў. Ён заняў годную нішу ў музычнай прасторы Беларусі. Гэта таленавіты аўтар,чые песні ў рэпертуары самых яркіх артыстаў беларускай эстрады. Сёння ён госць праграмы «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам. З ім пойдзе размова пра творчыя схільнасці, мары і тое, як стварыць сапраўдны хіт на вякі.
Слухайце праект 25 верасня ў 14.20