Падзяліцца:
Увекавечыць памяць: ад Мінскага падполля праз лагер смерці «Эрувіль» да партызанскага атрада «Радзіма» – «Галерэя», 9.06.2019 (аўдыё)
9 Чэрвеня 2019
Увекавечыць памяць: ад Мінскага падполля праз лагер смерці «Эрувіль» да партызанскага атрада «Радзіма» – «Галерэя», 9.06.2019 (аўдыё) Пасля пакут у гестапа і турме ўдзельніц мінскага падполля адправілі на Захад і ў лютым 1944-га яны трапілі ў лагер смерці «Эрувіль» (Францыя), дзе мужныя жанчыны арганізавалі падпольную барацьбу, звязаліся з удзельнікамі французскага Супраціўлення. У ноч на 8-е мая 1944 года група зняволеных, у тым ліку і падпольшчыцы з Беларусі, ажыццявілі ўцёк, далучыліся да «макі» у Аргонскіх лясах. Створаны імі жаночы партызанскі атрад «Радзіма» з 37 удзельніц узначалілі нашы зямлячкі – Надзея Лісавец і Разалія Фрыдзан. Разам з французамі змагаліся супраць агульнага ворага – нямецкіх акупантаў. Жыхары гарадка Ціля (непадалёк ад Эрувіля) некалькі гадоў таму задумалі ўвекавечыць памяць пра атрад «Радзіма». Эскізы помніка былі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Гараджане прагаласавалі за праект скульптара з Мінска Элы Грышачкінай! Менавіта яна – госця праграмы «Галерэя» – 9 чэрвеня ў 11-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: