Падзяліцца:
Узгадваем Рыгора Барадуліна ў яго юбілейны год у літаратурным «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай, 29.10.2020
29 кастрычніка 2020
Узгадваем Рыгора Барадуліна ў яго юбілейны год у літаратурным «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай, 29.10.2020

У юбілейны год народнага паэта Беларусі РЫГОРА БАРАДУЛІНА гутарка пойдзе не толькі пра спадчыну генія беларускай паэзіі, але і сустрэчы з ім у рэальным жыцці, яго шчырую падтрымку маладых талентаў, адчуванне роднага слова і слугаванне яму на працягу ўсяго жыцця ды шмат чаго іншага, што дазваляе нам ужо сёння называць РЫГОРА ІВАНАВІЧА класікам беларускай літаратуры.

Госці студыі – літаратуразнаўца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ ІРЫНА БАГДАНОВІЧ, мастак і паэт РЫГОР СІТНІЦА, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ВОЛЬГА ГУЛЕВА.

У праграме гучаць вершы РЫГОРА БАРАДУЛІНА ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь УЛАДЗІМІРА РАГАЎЦОВА.

Пачынаем 29 кастрычніка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: