Падзяліцца:
Узнагароды лідарам зялёнага жніва і адпачынак з нацыянальным каларытам у аграсядзібе – «Свая зямля», 2.06.2018
1 чэрвеня 2018
Узнагароды лідарам зялёнага жніва і адпачынак з нацыянальным каларытам у аграсядзібе – «Свая зямля», 2.06.2018 Механізатары сельгасфіліяла «Вялікія Навасёлкі» Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў Міхаіл Шчарбінін і Уладзімір Голуб выйшлі ў лідары па нарыхтоўцы кармоў. Без прастояў і паломак працуюць па 12-15 гадзін у дзень і пастаянна перавыконваюць даведзенае заданне. Ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама прафкамаў сельгасфіліяла і галаўнога прадпрыемства Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў прама на сенажацях яны атрымалі падзячныя лісты і грашовыя сертыфікаты. У другой частцы праграмы «Свая зямля» аўтар Святлана Башылава прапануе завітаць у аграсядзібу «Сонічы» у Гродзенскім раёне і пазнаёміцца з гасцінным гаспадаром Анатолем Сцепанчуком. З першых дзён развіцця сельскага сямейнага бізнесу ён зрабіў акцэнт на беларускія нацыянальныя традыцыі. Таму ўсе зоны адбудаваны з абавязковым выкарыстаннем айчынных матэрыялаў. У Год малой радзімы адчыніліся новыя турыстычныя маршруты па Аўгустоўскаму каналу, партызанскім сцежкам і мясцовым краязнаўчым музеям. Аматары здаровага ладу жыцця могуць пакатацца на веласіпедах, катамаранах, байдарках ці павудзіць побач з сядзібай. Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 2 чэрвеня ў 6-20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: