Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прадстаўляе праект «Гарады-героі» - цыкл міждзяржаўных радыёмастоў з тэлерадыёкампаніямі краін СНД.
9 мая, у Дзень Перамогі, мост злучыць Гарады-героі Мінск і Маскву.
У святочных радыёстудыях размова пойдзе аб вялікім подзвігу беларусаў і расіян у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра гераічнае мінулае, якое аб'ядноўвае нашы народы і дзяржавы.
Удзельнікі сустрэчы падзеляцца ўспамінамі аб бітвах, раскажуць пра новыя праекты па захаванні памяці пра вайну, пра тое, як у гарадах-героях сустракаюць наша агульнае свята.
У студыі Дома радыё - ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Аляксандравіч Мазанік, які браў удзел у бітве пад Масквой, і куратар праекта БРСМ "Кветкі Вялікай Перамогі" Уладзімір Дзёмін.
Госці маскоўскай студыі - каардынатар праекту «Несмяротны полк» Мікалай Зямцоў і адказны сакратар пошукавага руху Расіі Алена Цунаева.
Весці радыёмост будуць журналістка Беларускага радыё Вера Канецкая і вядучы "Радыё Расіі" Ігар Гмыза.
Радыёмост прагучыць у эфіры 9 мая ў 9:30.