Падзяліцца:
14 красавіка 2015
Чарговы мост памяці з гераічнага мінулага ў сучаснасць звяжа Гарады-героі Мінск і Тулу. Ганаровым госцем мінскай студыі Дома радыё на Чырвонай, 4 стане палкоўнік у адстаўцы, удзельнік штурму Берліна, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Славы III ступені Мікалай Уладзіміравіч Іваноў. У размове таксама прымуць удзел кансультант упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Мазура, намеснік начальніка штаба Посту № 1 Генадзь Хлуткоў і вучаніца гімназіі № 27 Аляксандра Выхота. Госці студыі ў Туле - начальнік упраўлення па працы з насельніцтвам адміністрацыі горада Ілля Ціхаміраў і дырэктар маладзёжнага цэнтра «Юнга» Алег Залатароў. Прагучаць таксама ўспаміны жыхара Тулы Уладзіміра Сяргеевіча Каралёва, кавалера трох Ордэнаў Славы, які ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. Весці сустрэчу будуць журналістка Беларускага радыё Алена Дземідовіч і вядучы «Радыё Тула» Віктар Шчаглоў. Радыёмост прагучыць у эфіры 15 красавіка 2015 у 12.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: