Падзяліцца:
26 красавіка 2016
26 красавіка ўвесь свет ушаноўвае памяць загінуўшых, узгадвае пра пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая адбылася роўна 30 гадоў таму. У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг тэматычных праграм да гэтай журботнай даты.

26 красавіка 1986 года. Дзень, калі здарылася самая страшная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Дзень, які назаўжды падзяліў жыцці сотні тысяч людзей на «да» і «пасля». Беларусь - у ліку найбольш пацярпелых ад аварыі краін: тысячы гектараў адчужаных земляў, 380 тысяч эвакуіраваных і адселеных людзей, дзясяткі тысяч ліквідатараў, сотні пакінутых вёсак...
Спецыяльныя матэрыялы аб 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС прагучаць у інфармацыйных выпусках Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Тэматычнымі ў гэты дзень стануць праекты «Радыёфакт», «Пастфактум», «Актуальны мікрафон». Госці праграм раскажуць пра вопыт Беларусі ў працы над мінімізацыяй наступстваў тэхнагеннай катастрофы, аб дасягненнях айчыннай медыцыны ў вырашэнні праблем аховы здароўя пацярпелага насельніцтва, аб распрацоўках беларускіх вучоных у галіне гарантавання радыяцыйнай бяспекі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: