Падзяліцца:
В Гродно соцслужбы помогают пожилым людям!
27 сакавіка 2020
В Гродно соцслужбы помогают пожилым людям!

Сацыяльныя службы Гродзеншчыны аказваюць дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы лекаў, прадуктаў і тавараў першай неабходнасці. Такое рашэнне прынята Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны з мэтай дадатковай прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Падтрымку аказваюць работнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Такіх у Прынёманні - 19. Дапамагаюць супрацоўнікам службаў валанцёры БРСМ і Чырвонага Крыжа. Гэта дазволіць ахапіць увагай максімальную колькасць насельніцтва.

Пажылыя людзі ў групе рызыкі па каранавіруснай інфекцыі і яе наступствах. У сувязі з чым гучаць рэкамендацыі радзей выходзіць з дому і наведваць месцы, дзе шмат людзей. У гэтай сітуацыі сацыяльныя службы Прынёмання і валанцёры спяшаюцца на дапамогу адзінокім сталым гродзенцам і інвалідам, бяруць бытавыя клопаты на сябе, дастаўляюць прадукты. Сацыяльным работнікам дапамагаюць валанцёры атрада “Добрае сэрца”. Маладыя актывісты БРСМ, у вольны ад вучобы і працы час гатовы клапаціцца аб сталых гродзенцах. Адзначыла загадчык аддзела Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Наталля Станюкевіч. 

За дапамогай адзінокія сталыя людзі і інваліды могуць звярнуцца ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання па месцы жыхарства. Увагай тут будуць ахоплены ўсе, хто мае ў гэтым патрэбу. Да прыкладу, у Ленінскім раёне Гродна чакаюць зваротаў, у тым ліку, на гарачую лінію. Падобныя званкі пакуль разавыя. Але ў тым, што паслуга сярод насельніцтва будзе запатрабавана, сумненняў няма. Пераканана намеснік дырэктара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Гродна Ганна Віткоўская.

Выходзячы па адрасе, сацыяльныя работнікі не забываюцца аб мерах перасцярогі. У першую чаргу яны ўважлівыя да ўласнага стану здароўя, а пры кантакце з кліентамі не забываюцца пра маскі, пальчаткі, дэзсродкі.

На дастаўку прадуктаў, лекаў і тавараў першай неабходнасці могуць разлічваць адзінокія пажылыя людзі і інваліды – а такіх у Гродзенскай вобласці 23 тысячы чалавек. А таксама грамадзяне, якія жывуць без дзяцей і сваякоў – а гэта 100 тысяч гродзенцаў.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: