Падзяліцца:
В Минске состоялся закрытый предпремьерный показ фильма "Наш Hleb" (аудио)
13 сакавіка 2020
В Минске состоялся закрытый предпремьерный показ фильма "Наш Hleb" (аудио)

Тэлеканал «Беларусь-1» пакажа фільм пра самага знакамітага беларускага футбаліста. Дакументальную стужку «Наш Hleb» зняла карэспандэнт АТН Ганна Эйсмант. Са сваім героем яна пабывала ў Штутгарце і Лондане, сустрэлася з трэнерамі Аляксандра Глеба, і яго сябрамі - футбалістамі «Арсенала», «Барселоны» і БАТЭ. У карціне - самыя яркія моманты кар“еры і малавядомыя старонкі асабістага жыцця пераможцы Лігі Чэмпіёнаў. На закрытым перадпрэм“ерным паказе пабываў наш карэспандэнт Аляксандр Шустэр.

Вячэрнія сукенкі, смокінгі і шампанскае — усе атрыбуты свецкай вечарыны. Прыезд кожнага віп-госця – ад чыноўнікаў федэрацыі футбола да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампапніі - здымалі на некалькі камер, а фотазона поўнілася жадаючымі зрабіць здымак з галоўным героем. Самому Аляксандру Глебу відавочна няёмка - паспеў адвыкнуць ад такой увагі.

- Я сам не бачыў яшчэ фільм, таму для мяне гэта будзе нешта асаблівае, новае. Хваллюся. Цэлая эпоха, кар“ера – усё падышло да канца. Спадзяюся, усе мы атрымаем задавальненне ад прагляду.

Фільм даўжынёй у футбольны матч пачынаецца з успамінаў пра дзяцінства – саліруюць бацькі і брат Вячаслаў. Агент Улі Фербер раскрывае падрабязнасці перахода Александра ў «Штутгарт». Пра лонданскі этап кар“еры мы даведваемся ад партнёраў па «Арсенале» Сэска Фабрэгаса і Мацьё Фламіні. Пра станаўленне Глеба як іграка і яго моцныя бакі расказваюць трэнеры Фелікс Магат і Арсэн Венгер. Сам Аляксандр шчыра дзеліцца думкамі - чаму не атрымалася ў «Барселоне». Адзін з самых кранальных момантаў – вяртанне на стадыён «Эмірэйтс» ужо ў складзе БАТЭ. Гэтая сустрэча і стала адпраўной кропкай уяго праекта, дзеліцца аўтар фільма «Наш Hleb», карэспандэнт АТН Ганна Эйсмант.


- Калі стала вядома, што БАТЭ згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы з «Арсеналам», а Саша ізноў быў у БАТЭ, я зразумела, што ён паляціць у Лондан, і будзе гуляць на тым жа стадыёне, дзе больш за 10 гадоў таму быў адным з найлепшых. Я зразумела, што гэта знак, і кіраўніцтва Белтэлерадыёкампапніі адразу пацвердзіла: так, будзем здымаць. З гэтага ўсё і пачалося.

Праца над фільмам іншла каля года, некаторыя інтэрв“ю, як з тым жа Хасэпам Гвардыёлай, даводзілася браць у мікст-зоне пасля матчаў, шукаць рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі. Але самым цяжкім было пераадолець сціпласць Аляксандра.

- Саша вельмі засмучаўся ў Лондане, калі да яго падыходзілі людзі... Давялося неяк адцягваць увагу, каб ён расслабіўся, адчуваў сябе натуральна.

Вынік відавочна расчуліў Глеба – ён некалькі разоў нават змахваў слёзы. А пасля паказу зрабіў заяву, якую тут жа растыражыравалі СМІ.

- Я шмат думаў, раіўся, хаця ўнутрана вызначыўся пасля мінулага сезону – што, напэўна, ужо хопіць. Хаця я сапрўды вельмі люблю футбол, і калі-нікалі хочацца яшчэ выйці на поле, пагуляць, прынесці карысць, але разумею: усё ж хутка будзе 39, сям“я, дзеці патрабуюць увагі... Калі б яшчэ я быў патрэбен зборнай Беларусі, думаю, прадоўжыў бы кар“еру, а так зразумеў: няма сэнсу. І вырашыў - хопіць.

Безумоўна, такі ігрок як Аляксандр Глеб заслугоўвае развітальнага матчу. І папярэдняя дамоўленасць, як і згода былых партнёраў па «Арсенале» і «Барселоне» прыехаць у Мінск ёсць, вось толькі ўсім гэтым планам пакуль перашкаджае каронавірус. А вось прэм“еры фільма «Наш Hleb» на тэлеканале «Беларусь-1» не перашкодзіць нічога – 17-га сакавіка, адразу пасля «Панарамы». Пасля стужку можна будзе паглядзець на YouTube.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: