
Дзяржаўныя структуры, грамадскія арганізацыі шукаюць новыя падыходы да прадухілення старой хваробы – п’янства і алкагалізму. У Беларусі неаднаразова прымаліся праграмы па папярэджанні і пераадоленні гэтай негатыўнай з’явы. Аднак не ўсе яны ў поўнай меры працуюць.
П’янства негатыўна ўплывае на крымінагенную абстаноўку. Гэта адна з галоўных прычын пажараў, надзвычайных сітуацый. Практычна кожнае сёмае дарожна-транспартнае здарэнне адбываецца па віне нецвярозых вадзіцеляў. Надзвычай складана ацаніць негатыўны ўплыў гэтай згубнай звычкі на здароўе нашай нацыі.
У студыі “Актуальнага мікрафону” з Дзмітрыем Рубашным намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўству Палаты прадстаўнікоў Максім Місько.